Знакамітыя выпускнікі

Іван Пташнікаў

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускуіо сярэднюю школу (1951).

Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Друкавацца пачаў з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў – «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – найболын яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960-80-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х тамах.

Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 г. па раману «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.

Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).


 

Змітрок Бядуля

Змітрок Бядуля (псеўданім; сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (23.04.1886 мястэчка Пасадзец Віленскай губерні, - 03.11.1941, пахаваны ва Уральску), беларускі савецкі пісьменнік. Нарадзіўся ў беднай габрэйскай сям'і. Друкавацца пачаў ў 1910 на беларускай і рускай мовах Першы зборнік лірычных апавяданняў «Абразкі» (1913). На ранней творчасці Змітрака Бядулі адбіўся ўплыў імпрэсіянізму. Ва ўмовах сацыялістычнай рэчаіснасці дасягнуў творчых поспехаў. На матэрыяле вуснай народнай паэзіі напісаў «Палескія байкі» (1922) і паэму «Ярыла» (1922). Аўтар апавяданняў з эпохі Грамадзянскай вайны і жыцця дарэвалюцыйнага сялянства, гістарычная аповесці «Салавей» (1927), зборнік апавяданняў «Незвычайныя гісторыі» (1931), рамана «Язэп Крушынскі» (1932), у якім выкрываецца контррэвалюцыйная сутнасць кулацтва і буржуазных нацыяналістаў, аўтабіяграфічныя аповесці «У дрымучых лясах» (1939). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.


 

Ніл Гілевіч

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947‑га жыве ў Мінску.

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946. Аўтар кніг паэзіі "Песня ў дарогу" (1957), "Прадвесне ідзе па зямлі" (1959), "Неспакой" (1961), "Бальшак" (1965), "Перазовы" (1967), "Лісце трыпутніку" (1968), "А дзе ж тая крынічанька" (1972), "Запаветнае" (1975), "Актавы" (1976), "У добрай згодзе" (лірыка, гумар і сатыра, 1979), "Святлынь" (1984), "Повязь" (1987).

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы "Акрыленая рэвалюцыяй" (Паэзія "Маладняка") (1962), "Наша родная песня" (1968), "З клопатам пра песні народа" (1970), "Паэтыка беларускай народнай лірыкі" (1975), "Паэтыка беларускіх загадак" (1976).

Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў "Песні сямі вёсак" (1973), "Песні народных свят і абрадаў" (1974), "Лірычныя песні" (1976), "Лірыка беларускага вяселля" (1979), "Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі" (1983).

Працуе ў галіне перакладу. Перавёў на беларускую мову твора звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.)

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Новости министерства образования